Найлепшы беларускі шахматыст 26-гадовы гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў супраць гвалту і за сумленныя выбары. Таксама ён, як перадае «Трыбуна», адмовіўся падпісваць дадатковае пагадненне да кантракту з РЦАП па шашках і шахматах, за што быў звольнены з нацыянальнай зборнай, і зняўся з чэмпіянату краіны.

«Я заўсёды быў апалітычны. Ды і цяпер нічога палітычнага, па сутнасці справы, няма. Гэта проста рэакцыя нармальнага чалавека на тое, што адбываецца вакол. Гэта першыя выбары, у якіх я прымаў удзел. На жаль, прайшлі яны з вялікімі парушэннямі. Пра гэта сведчыць мноства фактаў.

Але тое, што адбылося пасля іх, — нармальнаму чалавеку цяжка зразумець. Вельмі цяжка было ўсведамляць, што ў нашай краіне да мірных людзей ужываецца такі гвалт. Сам я не ўдзельнічаў у мітынгах. Чуў аповеды відавочцаў і глядзеў інфармацыю ў інтэрнэце. Я ніколі не выказваў свайго меркавання публічна. Спадзяваўся, што хутка ўсё стане на свае месцы, але гвалт працягваецца.

Прычым дайшло да таго, што паднялі руку на старых. Мяне глыбока ўзрушылі кадры, на якіх людзі ў чорным распыляюць газ бабулям у вочы», — сказаў Кавалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0