Здарэнне адбылося ў 13:10 на вуліцы Галадзеда, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале. 22-гадовы кіроўца на «Рэно» рухаўся з боку вуліцы Ташкенцкай у напрамку Убарэвіча.
ДАІ
На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ён здзейсніў наезд на пешаходаў - жанчыну і малалетняе дзіця, якія пераходзілі дарогу.
Абодва пешаходы атрымалі цялесныя пашкоджанні.





