Радыё Свабода

Радыё Свабода

Гомельскую мастачку Марыю Тульжанкову 15 кастрычніка пакаралі 15-дзённым арыштам за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 22 кастрычніка ад яе сяброў стала вядома, што супраць Марыі распачалі крымінальную справу аб «масавых беспарадках», піша Радыё Свабода.

Стала вядома, што сёння з мастачкай, якая цяпер у ізалятары часовага ўтрымання, праводзяць следчыя дзеянні. Для гэтага ў ізалятар выклікалі адваката.

Пакуль невядома, якія менавіта дзеянні мастачкі падпалі пад крымінальны артыкул.

Апошнія гады Марыя Тульжанкова вучылася ва Уроцлаве (Польшча). Выкладчыкі і студэнты польскай ВНУ выказвалі пратэст супраць 15-дзённага арышту былой студэнткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна