Другая гарадская клінічная бальніца Мінска з 23 кастрычніка пераходзіць на прыём пацыентаў з COVID-19, паведамляе БелТА.
Адно аддзяленне — уралагічнае — працягне працаваць у сваім рэжыме.
Па словах галоўнага доктара бальніцы Сяргея Прусевіча, супрацоўнікі бальніцы гатовы да другой хвалі каранавіруса, ведаюць, як змагацца з захворваннямі і абараніць сябе ад інфікавання.
Сяргей Прусевіч дадаў, што пратаколы лячэння пацыентаў з COVID-19 перагледжаны. Кардынальна яны не змяніліся.





