Супраць гамяльчанкі Марыі Тульжанковай завялі крымінальную справу за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Абвінавачванне ёй выставілі 22 кастрычніка ў 16.30 у ІЧУ, дзе яна адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі.

Раней у кватэры Тульжанковай праваахоўнікі правялі ператрус, у яе канфіскавалі ноўтбук і мабільны тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0