Следчыя высвятляюць абставіны гібелі берасцейца, які зваліўся з восьмага паверха.
Удзень 20 кастрычніка 31-гадовы жыхар абласнога цэнтра стаяў на аконнай раме ў сябе ў кватэры і рэгуляваў механізм балконнага акна ПВХ. У нейкі момант, не ўтрымаўшы раўнавагі, ён упаў з вышыні восьмага паверха.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы здарэння.





