У папулярнага беларускага тэлевядучага і шоўмена Яўгена Перліна — каранавірус. Пра гэта ён распавёў Tut.by.
Па словах Яўгена, у цэлым ён пачуваецца нармальна.
— Калі не ўдавацца ў падрабязнасці, у мяне лёгкая форма.
— Масачны рэжым выконвалі?
— Так, заразіўся, калі вельмі жорстка выконваў масачны рэжым. Хоць вясной не выконваў.
Зараз Яўген праходзіць планавае лячэнне.
— Гляджу вынікі аналізаў, каб не пачалася пнеўманія. Мне пашанцавала. Лёгкія не пацярпелі.
0
0
0
0
0
0