У дачыненні да блогера Андрэя Бурыма (Mellstroy) заведзена крымінальная справа па факце збіцця дзяўчыны падчас прамога эфіру на ютуб-канале, паведамляе агенцтва «Масква» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Андрэй Бурым паходзіць з Гомеля, але жыве ў Маскве.

Справа расследуецца па артыкуле 116 КК («Пабоі»), якая прадугледжвае прымусовыя работы або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў. Падазраваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Падчас стрыму ў Андрэя Бурыма завязаўся канфлікт з блогеркай і мадэллю Аленай Яфрэмавай. Дзяўчына прапанавала хлопцу распрануцца, як ён прапануе гэта іншым. Тады Бурым схапіў дзяўчыну за шыю і некалькі разоў ударыў тварам аб стол.

Па словах Алены, Mellstroy разбіў ёй вусны і зламаў брэкеты. Яфрэмава падала на блогера заяву ў паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0