Заява аб знікненні 30-гадовага мясцовага жыхара паступіла ў Полацкі РАУС яшчэ ў лістападзе 2014 года, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота МУС

Фота МУС

Аператыўнікі вывучылі асобу зніклага: злоўжываў спіртным і перабіваўся выпадковымі заробкамі. Маці мужчыны памерла шмат гадоў таму, а бацька з сям'ёй не пражываў і толькі часам наведваў сына. Падчас чарговага наведвання суседзі маладога чалавека распавялі, што не бачылі яго ўжо некалькі гадоў.

Міліцыя шукала зніклага палачаніна працяглы час. Толькі праз шэсць гадоў сышчыкі высветлілі, што ў 2012 годзе мужчыну забіў яго 55-гадовы знаёмы, які схаваў яго сляды і закапаў цела ў сябе ў хляве (труп быў знойдзены 22 кастрычніка).

Злачынства было здзейснена падчас распівання спіртных напояў і ўзніклай сваркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0