Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Сёння ў Гродне прайшоў суд над прафесарам, доктарам гістарычных навук Алесем Смаленчуком, піша hrodna.life.

Яго затрымалі падчас акцыі пратэсту 20 верасня і павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Неўзабаве адпусцілі, склаўшы пратакол правапарушэння. Гісторык прызнаў удзел у акцыі, але не палічыў гэта правапарушэннем.

Сёння прайшоў суд. Алесю Смаленчуку прысудзілі штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў). Прысуд вынес суддзя Ленінскага раёна Мікалай Сяргейка.

Смалянчук прыйшоў на суд з рэчамі, якія маглі спатрэбіцца ў разе арышту. Падтрымаць яго прыйшлі гродзенскія гісторыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0