Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.

Паводле інфармацыі міліцыі, падлетак у тэлеграме абнаўляў і размяшчаў інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Са слоў непаўналетняга, у жніўні яму напісаў невядомы, прапанаваўшы стварыць і адміністраваць тэлеграм-канал «Даныя карнікаў Беларусі», паведамляе МУС. Для гэтага трэба было рэпосціць звесткі з іншых падобных паблікаў.

У сярэдзіне жніўня школьнік стварыў такі канал — і размяшчаў там асабістыя звесткі міліцыянтаў. Акрамя гэтага, ён прасіў падпісчыкаў аб матэрыяльнай дапамозе для развіцця рэсурсу і падтрымкі пацярпелых людзей. Усе сродкі пералічваліся на біткойн-кашалёк адміністратара.

У дачыненні да падлетка праводзяць праверку, абяцаюць даць «прававую ацэнку па фактах паклёпу, публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, незаконнага збірання альбо распаўсюджвання інфармацыі аб прыватным жыцці, махлярства».

Зараз праца тэлеграм-канала, у якім было больш за 7100 падпісчыкаў, кантралюецца міліцыяй.

Зазначаецца, што ўстаноўлены некаторыя падпісчыкі, якія накіроўвалі для публікацыі звесткі аб супрацоўніках сілавых структур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0