Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца прыхільнікам правядзення ў Мінску маштабнага мітынгу ў нядзелю, заявіў ён у Слуцкім раёне, адказваючы на пытанне БелТА.

Ён растлумачыў, што на гэты мітынг з усёй краіны выказала жаданне прыбыць вялікая колькасць людзей — каля 250-300 тыс. І галоўнае, што яго хвалюе, — пытанне бяспекі.

«Гэта будзе калапс. Мы паралізуем цалкам Мінск, — сказаў Лукашэнка. — Чалавек едзе бацьку падтрымаць, але ён жа бацьку хоча і ўбачыць. А як ён убачыць? Я думаў, выступлю на Кастрычніцкай плошчы. Ну, 15 тыс. мяне ўбачаць».

«І галоўнае — мы не гарантуем бяспекі людзей. Вось што галоўнае. Мы ўжо атрымліваем гэтую інфармацыю. Гэта мяне насцярожвае. Я не баюся, але мяне насцярожвае. Адзін выбух дзесьці ў натоўпе, і людзі пачнуць ціснуць, як на Нямізе», — адзначыў Лукашэнка.

***

Учора было заяўлена аб правядзенні ў Мінску ў нядзелю вялікага мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі. Меркавалася, што яго ўдзельнікі збяруцца а 14-й каля Стэлы, або праспектамі дойдуць па плошчы Незалежнасці. Але сёння стала вядома пра магчымую адмену мерапрыемства. Афіцыйная прычына — каранавірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0