Аператар A1 змяняе тарыфы на некаторыя паслугі сувязі з 4 лістапада. Памер абаненцкіх плат на паслугі сувязі, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары беларускіх абанентаў, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту звыш уключанага ў абаненцкую плату, SMS і MMS для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца ад 3,06% да 4%.
Змена кошту таксама закране паслугі роўмінгу і дадатковыя пакеты мабільнага інтэрнэту, хвілін і SMS, іншыя дадатковыя паслугі, абаненцкую плату некаторых архіўных тарыфных планаў фіксаванай сувязі для фізічных асоб, тарыфу фіксаванай сувязі «Комбі Сола», некаторых тарыфных планаў фіксаванай сувязі для юрыдычных асоб, паслуг кабельнага тэлебачання, а таксама некаторыя падпіскі VOKA, уключаючы пакет «ТБ базавы», які з 4 лістапада 2020 года пяройдзе ў архіў.





