Міліцыя адсправаздачылася аб тым, што затрымала 15-гадовага школьніка з Добруша, стваральніка тэлеграм-канала «Даныя карнікаў Беларусі».
Сілавікі абяцаюць праверыць, ці не парушыў падлетак адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:
- Паклёп
- Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў
- Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці
- Махлярства.
Аднак па ўсіх гэтых артыкулах крымінальная адказнасць пачынаецца ў 16 гадоў. Добрушскага падлетка пакараць па іх немагчыма.
Стваральнік тэлеграм-канала «Даныя карнікаў Беларусі»





