Амбасада ЗША папярэдзіла грамадзян пра магчымыя складанасці і перабоі ў сувязі з забастоўкамі і пратэстамі ў Беларусі пасля заканчэння тэрміну «Народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка.

Грамадзян ЗША заклікаюць сачыць за навінамі, праяўляць пільнасць, закупіцца прадуктамі і вадой наперад, а таксама загадзя зняць грошы ў банкамаце на выпадак новых адключэнняў інтэрнэту.

«Падтрымлівайце прынамсі трохдзённы запас вады, прадуктаў, медыкаментаў, наяўных грошай і іншага неабходнага для пільных патрэб», — папярэджвае пасольства ў паведамленні ў сябе на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?