Святлана Ціханоўская пракаментавала сённяшні Марш.

«Рэжым сёння зноў паказаў беларусам, што гвалт — адзінае, на што ён здольны. Але падрываць святлошумавыя гранаты ў натоўпе людзей і пад вокнамі радзільняў — гэта не сіла. Рэжым не гатовы казаць праўду, адказваць за свае словы і выконваць патрабаванні людзей. Значыць, гэты рэжым не варты беларускага народа. Значыць, гэты рэжым губляе ўладу», — заявіла Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0