Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога ранення з'яўляецца фэйкам.
«Згодна з аператыўнай зводкай Міністэрства аховы здароўя, такі грамадзянін ва ўстановы аховы здароўя не паступаў. Усяго, за апошнія суткі, ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці звярнуліся 13 чалавек, з іх 5 былі шпіталізаваныя», — паведамляе Мінздароўя.