Сёння супрацоўнікі офіса МТС, які знаходзіцца па вуліцы Сялянскай, падтрымалі страйк, аднак выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ім перашкодзілі. Як паведамілі чытачы «Моцных Навін», літаральна праз сем хвілін прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі пяць чалавек.
Пасля гэтага гамельчукоў даставілі ў РАУС, дзе ў дачыненні да іх распачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
0
0
0
0
0
0