Больш за 50 дзяржаў, у ліку якіх ЗША, Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Польшча, Украіна, Эстонія, выступілі з крытыкай дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да пратэстоўцаў, піша ria.ru

Заява ад імя 53 дзяржаў на пасяджэнні трэцяга камітэта Генасамблеі ААН, які займаецца сацыяльнымі і гуманітарнымі праблемамі, агучыў сталы прадстаўнік Эстоніі пры арганізацыі Свен Юргенсан.

«Мы рашуча асуджаем рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў, у тым ліку… вядомых спартсменаў, журналістаў і іншых работнікаў СМІ, а таксама членаў апазіцыі», - заявіў Юргенсан.

Аўтары заявы таксама заклікаюць улады Беларусі «не выкарыстоўваць нібыта меркаванні нацыянальнай бяспекі як падставу для адмовы людзям у … іх асноўных свабодах, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, а таксама права на мірныя сходы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0