Сёння раніцай у ланцугу салідарнасці на праспекце Дзяржынскага ў Мінску затрымалі дзевяць медыкаў РНПЦ «Кардыялогія». Пра гэта Tut.by паведамілі самі супрацоўнікі клінікі.
Сёння раніцай перад працай медыкі РНПЦ «Кардыялогія» выйшлі на ланцуг салідарнасці на праспекце Дзяржынскага — гэта недалёка ад самога РНПЦ. Па словах дактароў, іх там было 20—25 чалавек. У нейкі момант да прысутных пад'ехалі мікрааўтобусы, частка медыкаў паспелі ўцячы і схавацца ў пераходзе.
Затрыманыя
загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ «Кардыялогія» Алег Паланецкі (унікальны спецыяліст),
кардыяхірург Уладзімір Андрушчук,
загадчыца аддзялення камп'ютарнай тамаграфіі Ірыну Гайдаль, рэнтгенэндаваскулярны хірург Максім Цыбульскі,
анестэзіёлагі-рэаніматолагі Андрэй Буры,
Дзмітры Чуклай,
Яўген Палойка,
Алена Чайкоўская,
Кацярына Жукавец.
Алег Паланецкі на фота справа, Tut.by
— На дадзены момант заблакаваная праца аддзялення рентгендасвакулярной хірургіі, якое займаецца аказаннем дапамогі экстраным пацыентам з інфарктам міякарда. Заблакаваная магчымасць экстранай дыягностыкі і лячэння крытычных сітуацый пасляаперацыйных ускладненняў, — кажуць медыкі РНПЦ.