ПЭН-Масква

ПЭН-Масква

Шэф-рэдактара інтэрнэт-праектаў «Ельцын цэнтра» Марыну Петрушко затрымалі 25 кастрычніка ў Беларусі падчас адпачынку, паведаміла ў аўторак «Інтэрфаксу» першы намеснік выканаўчага дырэктара Прэзідэнцкага цэнтра Барыса Ельцына Людміла Целень.

«Марына Петрушко знаходзілася ў чарговым адпачынку на сваёй радзіме — у Баранавічах. Яна наведвала вельмі пажылую маму. У нядзелю па дарозе да мамы яе затрымалі на аўтобусным прыпынку», - сказала суразмоўца агенцтва.

Целень адзначыла, што з-за пандэміі каранавіруса Петрушко, з'яўляючыся грамадзянкай РФ, адкладала адпачынак і не наведвала маму, што хварэла і перанесла інсульт.

Петрушко знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

«Па беларускіх законах суд павінен прайсці на працягу 72 гадзін. (…) Марына не ўдзельнічала ні ў якіх палітычных акцыях, гэта відавочнае непаразуменне», — падкрэсліла Целень, тлумачачы, што пасольства і консульства Расіі ў курсе сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0