Новая рэктарка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Наталля Карчэўская абурылася паводзінамі студэнтаў падчас забастоўскі 26 кастрычніка.

Наталля Карчэўская, фота Sb.by

Наталля Карчэўская, фота Sb.by

«Калі хтосьці лічыць, што папрасіць студэнтаў падчас заняткаў пайсці на гэтыя заняткі — гэта «неверагодны ціск, запалохванне і злачынства»… Што ж — гэта яго права.

Калі хтосьці лічыць нармальным і правільным, што студэнт размаўляе з жанчынай, старэйшай за яго па ўзросту, седзячы на падлозе… Гэта таксама яго права.

Калі хтосьці лічыць, што хол паміж ліфтамі — гэта найлепшае месца для абмеркавання «грамадзянскай пазіцыі»… І гэта таксама яго права.

Я пакідаю за сабой права думаць інакш», — напісала Карчэўская ў сваім фэйсбуку, пасля чаго ў каментарах пачалася актыўная дыскусія.

Напярэдадні Карчэўская выйшла ў хол да бастуючых студэнтаў, каб папярэдзіць, што іх акцыя несанкцыянаваная. «Мне прэзідэнт не перашкаджае жыць свабодна!» — заявіла яна і запэўніла прысутных, што галасавала за Аляксандра Лукашэнку. Імправізаванае галасаванне паказала, што яна адзіная сярод прысутных зрабіла ў жніўні такі выбар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0