Mil.ru

Mil.ru

Пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу на пасяджэнні сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Расіі і Беларусі, што прайшла ў відэафармаце, піша Інтэрфакс.

«Па-ранейшаму неспакойная абстаноўка захоўваецца на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы, дзе НАТА працягвае нарошчваць сваю перадавую прысутнасць», - сказаў ён.

«Ва ўмовах ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне, а таксама новых выклікаў і пагроз, перш за ўсё з боку міжнароднага тэрарызму, Мінабароны Расіі разглядае гарантаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы ў ліку сваіх прыярытэтных задач», - дадаў Шайгу.

Паводле яго слоў, НАТА ўдасканальвае ваенную інфраструктуру, запасяць матэрыяльна-тэхнічныя сродкі, узбраенне і ваенную тэхніку ў межаў Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што ў краінах, якія мяжуюць з краінай, расце колькасць вучэнняў НАТА, павялічваецца прысутнасць арміі ЗША.

«За апошнія гады ратацыйная групоўка NATO ў суседніх з Беларуссю краінах вырасла больш чым у 17 разоў і дасягнула 10 тысяч вайскоўцаў», - сказаў Хрэнін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0