Tut.by

Tut.by

Сёння медыкі РНПЦ «Кардыялогіі» сталі ў ланцуг салідарнасці перад пачаткам працоўнага дня на праспекце Дзяржынскага. Міліцыя затрымала 11 чалавек, у тым ліку загадчыка рэнтгенаперацыйнай Алега Паланецкага, кардыяхірурга Уладзіміра Андрушчука ды інш. Медыкаў адвезлі ў РУУС, дзе цягам некалькіх гадзін адпусцілі. 

А вось як канал АНТ пракаментаваў сітуацыю:

«Надзвычайнае здарэнне ў сталічным РНПЦ «Кардыялогія». Сёння раніцай з'явілася інфармацыя аб затрыманні медыкаў. Аказалася, усё не так адназначна. Супрацоўнікі Цэнтра выйшлі на пікет з недзяржаўнай сімволікай, а па сутнасці зладзілі правакацыю перад вялікай міжнароднай канферэнцыяй, якая павінна была прайсці ў цэнтры.

На канферэнцыю ў Мінск для абмену вопытам запрасілі медыкаў з усёй краіны, а таксама расійскіх спецыялістаў.

Аднак замест майстар-класаў і размоў на прафесійныя тэмы частка работнікаў РНПЦ вырашыла зладзіць паказальную акцыю, сарваўшы форум. Гэта як мінімум непавага да калег.

А калі казаць проста — сваімі безадказнымі дзеяннямі яны мэтанакіравана паставілі пад пагрозу жыцці і здароўе людзей. Праца аддзялення, якое займаецца аказаннем дапамогі экстранным пацыентам з інфарктам міякарда, заблакаваная», — сцвярджае АНТ.

Лукашэнкаўцы затрымалі дзевяць медыкаў РНПЦ «Кардыялогія». Цэнтр спыніў планавыя аперацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0