Жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, актрыса Вера Палякова-Макей экспрэсіўна выказалася наконт гісторыі з затрыманай 26 кастрычніка актрысай Тэатра-студыі кінаакцёра Аленай Гіранок.

Чытайце таксама: «Амапавец сказаў ісці ў бус па мужчыне, які ляжаў на падлозе». Актрыса з «Купалы» пра сваё жорсткае затрыманне

Да яе ў фэйсбуку звярнуўся старшыня Беларускага фонду культурнай салідарнасці Сяргей Будкін: «Вельмі спадзяюся, што яе калега Вера Палякова, з якой яны сыгралі разам дзясяткі спектакляў, дапаможа зрабіць усё, каб Алена як мага хутчэй апынулася на свабодзе».

Вера Палякова і Алена Гіранок разам граюць у спектаклі «Тры сястры». Фота з сацыяльных сетак

Вера Палякова і Алена Гіранок разам граюць у спектаклі «Тры сястры». Фота з сацыяльных сетак

«Не трэба, паважаны, заклікаць да майго сумлення. Лене Гіранок не 5 гадоў, і ўсе пытанні, датычныя нашага супрацоўніцтва, мы з ёй абмеркавалі яшчэ да 9 жніўня! Я яе папярэджвала аб наступствах, і мы дамовіліся, што на сцэне мы па-за палітыкай, а ў звычайным жыцці кожны застаецца пры сваім меркаванні! Я ніколі не адмоўчваюся, і, у адрозненне ад многіх з вас, маё меркаванне не мяняецца ўжо на працягу 20 гадоў.

Лена ўжо даўно дома. Я знаходжуся ў шпіталі ў цяжкім стане (у актрысы каранавірус. — НН). Прычым вам падобныя яшчэ пажадалі мне здохнуць.

Таму не трэба тут хернёй страдаць! Займіцеся лепш справай, а то нядобра здаровым мужыкам языкамі ў сетцы чухаць. Гідка чытаць такое».

Алену Гіранок вызвалілі з Маскоўскага РУУС у ноч на 27 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0