«У горадзе за апошнія два тыдні адзначаецца рост захворвання на каранавірусную інфекцыю і пнеўманіі. Па цяжкасці працякання гэтая хваля значна горшая. Больш пацыентаў пажылога ўзросту, з цяжкімі спадарожнымі захворваннямі», — напісаў Рагачук у сваім тэлеграм-канале.

Ён дадаў, што ў Брэсце для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй і пнеўманіямі ў Цэнтральнай гарадской бальніцы перапрафілявана 12 аддзяленняў з 14 (два тыдні таму было 6).

«Толькі за апошнія суткі шпіталізавалі 92 пацыентаў з дыягназам пнеўманія», — адзначыў мэр.

Кіраўнік горада настойліва рэкамендаваў жыхарам абмежаваць наведванне месцаў масавага збору людзей, а таксама не выязджаць у іншыя рэгіёны.

«Пры наведванні крам, аптэк, іншых грамадскіх месцаў, асабліва ў грамадскім транспарце абавязкова выкарыстоўваць маскі і антысептык, выконваць дыстанцыяванне. Абмежаваць кантакты з іншымі людзьмі і звесці да мінімуму адхіленні ад жыццёва неабходных маршрутаў», — гаворыцца ў паведамленні мэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0