Учора ў Гомелі пяць супрацоўнікаў аператара сувязі выйшлі да свайго офіса з бел-чырвона-белымі аркушамі. Іх затрымала міліцыя. Ноч яны правялі ў ізалятары, піша Радыё Свабода.
Дзвюх супрацоўніц кампаніі ранкам 27 кастрычніка адпусцілі з ізалятару з пратаколамі.
Юрый Сынкоў атрымаў 10 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» (суддзя Віктар Казачок). Вадзіма Дынковіча, вядучага спецыяліста кампаніі, судзіў Сяргей Кармановіч — 15 сутак Аляксандра Уласава судзіла Алеся Осіпава — 15 сутак.





