Фота Мінабароны

Фота Мінабароны

Расія не плануе перабазіраванне у Беларусь самалётаў, вайскоўцы дзвюх краін рыхтуюць трэніроўкі сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА), паведамілі «Інтэрфаксу» ў аўторак у прэс-службе Мінабароны Беларусі.

«Разглядаліся пытанні аб правядзенні сумесных трэніровак па СПА. Перабазаванне самалётаў не разглядалася», —сказаў прадстаўнік Міністэрства па выніках пасяджэння сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі.

У аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і яго беларускі калега Віктар Хрэнін правялі ў рэжыме відэаканферэнцыі пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзвюх краін.

Па выніках пасяджэння Мінабароны Беларусі паведаміла, што падпісаныя дакументы аб паглыбленні ваеннага супрацоўніцтва і ўдасканаленні аб'яднаных ваенных сістэм.

У прыватнасці, паводле Мінабароны Беларусі, падпісана пастанова аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы ў рамках Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0