Апублікавана відэа бойкі, якая адбылася 25 кастрычніка на вуліцы Убарэвіча ў Мінску. Тут кіроўца «БМВ» накінуўся на хлопца з бел-чырвона-белым сцягам і збіваў яго. Той не супраціўляўся, толькі закрываўся ад удараў.

У выніку агрэсара адцягнулі кіроўцы іншых аўтамабіляў. Чатыры чалавекі спрабавалі спыніць «БМВ», але аўто з'ехала.

Адказнасць за хуліганства па беларускім заканадаўстве — да 3 гадоў зняволення.

Пазней з'явілася відэа, дзе Дзмітрый Давыдзюк, кіроўца BMW, папрасіў прабачэння за сітуацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?