Выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі запісалі відэазварот, дзе выказалі сваю пазіцыю наконт затрыманняў і пераследу студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ, гвалту ў краіне. Яны таксама агучылі свае патрабаванні — правядзенне новых выбараў і вызваленне палітвязняў.
Дацэнты, выкладчыкі, асістэнты і супрацоўнікі розных кафедраў БДУІР выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю наконт падзей у краіне.
Супрацоўнікі ВНУ запатрабавалі правядзення новых, сумленных і свабодных, выбараў, вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама асудзілі гвалт.





