Жыхар Валожына Сяргей Тур пафарбаваў гаспадарчую пабудову на сваім участку ў патрыятычныя колеры — на белым фоне намаляваў чырвоную лінію. Пасля гэтага, кажа, на яго пачалося сапраўднае паляванне.

«То санстанцыю, то падатковую да мяне адпраўляюць, бо я ІП. Санстанцыя сказала прыбраць камяні — я прыбраў, і на гэтым усё скончылася. Падатковая выпісала штраф дзве базавыя. Але там да мяне паставіліся з разуменнем. Цяпер архітэктара даслалі, шыюць справу па артыкуле 21.13 КаАП — парушэнне архітэктурнага рашэння», — расказаў мужчына.

30 кастрычніка яго выклікаюць у сектар архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага райвыканкама за самавольнае перафарбоўванне гаспадарчай пабудовы. Сяргею парэкамендавалі прывесці знешні від пабудовы ў належны стан, бо «каляровыя рашэнні фасадаў трэба ўзгадняць з выканкамам».

За бел-чырвона-белы малюнак мужчыну пагражае штраф — ад 2 да 15 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0