Напрыканцы жніўня невядомыя разбілі машыну Марыі Васілевіч — «Міс Беларусь», якая стала дэпутаткай. 

Ці знайшлі тых невядомых? 

Як сказала Марыя «Нашай Ніве», вінаватых у разносе яе машыны не знайшлі. Свой «Джылі» яна ўжо адрамантавала за ўласныя сродкі. 

Нагадаем, што машыну Васілевіч разбілі пасля таго, як яна наведала параненых дэманстрантаў у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Звычайна такіх вандалаў знаходзяць хутка, бо яны трапляюць на запісы відэакамер. Але ў выпадку Васілевіч так не здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0