На канец кастрычніка распачалі 657 крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі, заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед на тэлеканале «Беларусь 1».

«На пачатак кастрычніка па фактах масавых беспарадкаў, гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў правапарадку, службовых асоб было распачата каля 400 крымінальных спраў. У сярэдзіне кастрычніка іх [спраў] ужо больш за 500. На сёння гаворка ідзе пра 657 крымінальных спраў», — адзначыў генпракурор.

Швед таксама праінфармаваў, што «па гэтых справах прызнаныя абвінавачанымі каля 200 чалавек, каля 70 спраў ужо накіраваныя ў суды, дзевяць разгледжаны судамі і па большасці з іх асобы асуджаныя».

«Увесь той рух, які нам падаюць як мірны, даўно ўжо не мірны, — казаў Швед. — Па сутнасці справы, ідзе вайна, вайна, якая набыла ў апошнія некалькі тыдняў вельмі радыкальныя формы. Па некаторых фактах вырашаецца пытанне аб кваліфікацыі дзеянняў вінаватых асоб як тэрарызм з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі».

«Праваахоўная сістэма цалкам адаптавалася да цяперашніх умоў, кожнаму факту калі не дадзена, дык будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіў Швед.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?