Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку.
«Канцэрт #ЖывеБеларусь я прысвячаю ўсім смелым і свабодным музыкам Беларусі і асабліва маэстра Андрэю Галанаву, Іллі Сільчукову, Рэгіне Саркісавай, Але Джыган і Сашы Пацёмінай. Вы неверагодныя артысты! Ганаруся вамі моцна!» — напісала яна.
Канцэрт можна глядзець анлайн на youtube-канале Маргарыты Ляўчук, пачатак у 20:00 па мінскім часе.





