Іна Карабан. Фота Надзеі Бужан
Пра гэта ўчора заявіла начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан, піша БелтА.
«Я кожны дзень на працу езджу грамадскім транспартам, маршруткай. У так званую першую хвалю народа ў масках было больш. Цяпер у той жа маршрутцы, якая запоўненая цалкам, максімум 2-3 чалавекі знаходзяцца ў масках. Гэта выклікае, вядома, вельмі вялікае здзіўленне. Я разумею, што ўсе ўжо стаміліся ад гэтага, але гэта наша здароўе.
Многія разважаюць: захварэю — вылечуся. А калі не вылечышся, а памрэш?» — адзначыла Іна Карабан.
Яна прызналася, што такое грэблівае стаўленне ставіць яе ў тупік.
«Я разумею, што кожны чалавек — каваль свайго шчасця, але калі мы ўсе разам будзем выконваць тыя захады, якія прапануюцца, я думаю, вялікага росту захворвання не будзе, у тым ліку ў арганізаваных дзіцячых і дарослых калектывах», — сказала Іна Карабан.
Як паказвае досвед, 98% хворых адзначаюць, што побач з імі людзі былі без масак.
Разам з тым многае залежыць ад правільнага нашэння маскі. «Калі мы яе ўвесь час тузаем, носім на падбародку, дакранаемся нямытымі рукамі да твару, які сэнс яе насіць?» — дадала Іна Карабан.
Апошнім часам рост выпадкаў каранавіруса ў Беларусі, як і ў суседніх краінах, моцна расце. Учора Мінздароўя зафіксавала 936 выпадкаў. Гэта рэкорд з 26 мая. Падчас першай хвалі, паводле Мінздароўя, дзённы рэкорд быў 29 красавіка — 973 выпадкі ў дзень.





