На таргах у чацвер даляр вырас на 0,0274 (+1,05%) да 2,6264, а еўра на тры капейкі (+0,0319, 1,03%) да 3,0840.
Расійскі рубель апускаецца на 0,0091 да 3,3274.
Учора даляр вырас на 0,0456, а еўра на 0,0346.
Максімальна амерыканская і асноўная еўрапейская валюта ў гэтым годзе каштавала 28 жніўня: 2,6631 і 3,1661 адпаведна. 1 студзеня 2020 года іх курс быў 2,1085 і 2,3637.





