Інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка ў вагоне цягніка Гомель —Куток, пішуць «Моцныя навіны» са спасылкай на ЧП Гомель.
Пасажыр паклаў пакет з курынымі яйкамі на сядзенне і гэтым самым заняў месца. Мужчына зрабіў яму заўвагу.
«Навошта ты свае яйкі сюды вываліў?» — заявіў ён, схапіў пакет з яйкамі і шпурнуў іх.
Успыхнуў канфлікт. Бойку разнялі відавочцы, але мужчыны выйшлі на станцыі «Саколка» і працягнулі высвятляць адносіны.





