Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістравалі 984 выпадкі каранавіруса. Гэта абсалютны рэкорд. 29 красавіка было 973, потым гэта планка не была пераадолена.

За ўвесь час (з 29 лютага) зарэгістравалі 96 529 выпадкаў, выздаравелі 85 тысяч 332 пацыенты, правялі 2 млн. 444 тыс. 162 тэсты.

За ўвесь час памерлі 973 чалавекі, піша Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0