БелТА
Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, піша БелТА.
«Радыкалізацыя вулічных акцый і непрыкрыты экстрэмізм асобных яго ўдзельнікаў не толькі выкрываюць сапраўдны твар пратэсту, але і спрыяюць кансалідацыі беларускага грамадства вакол улады.
Людзі стаміліся ад бессэнсоўных хістанняў пратэстоўцаў па горадзе, што немінуча прыводзіць да збою ў працы грамадскага транспарту і камунальных службаў, пашкоджання элементаў гарадской інфраструктуры і асабістай маёмасці гараджан. Яны хочуць парадку і спакою на менскіх вуліцах. Адсюль і нарастальная падтрымка дзеянняў сілавікоў, і павышаная актыўнасць канструктыўных ініцыятыў грамадзян.
Людзі ўбачылі, што ад вулічнага флэш-мобу да штурму РАУС усяго адзін крок, а на змену кветачкам і стужачкам прыйшлі камяні і кактэйлі Молатава», — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.





