mst.by
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат і старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна перастала выходзіць на сувязь пасля выкліку ў РУУС, піша Tribuna.com.
Апошні раз у сацыяльных сетках яна была ў 7:20 раніцы. Прычыны выкліку ў міліцыю невядомыя.
Сарокіна — адна з тысячы падпісантаў ліста за новыя выбары.