Чацвёра супрацоўнікаў Горацкіх ачышчальных збудаванняў запісалі відэазварот, у якім асудзілі беззаконне і заклікалі спыніць гвалт.

«Мы заяўляем: мы — адзін народ, які жадае стабільнасці, заснаванай на законнасці і дэмакратыі, а не на ўзурпацыі ўлады і пагардзе Канстытуцыяй», — гаварылася ў звароце.

Відэа з'явілася ў інтэрнэце 27 кастрычніка, у той жа вечар мужчын затрымалі, піша mogilev.online.

На наступны дзень адбыўся суд. Яго вынікі:

Андрэй Крушаў, які здымаў відэа, — прафілактычная размова,

Валерый Пасікаў — 20 б.в. (540 рублёў),

Аляксандр Касуха — 25 б.в. (675 рублёў),

Сяргей Крушаў — 15 сутак,

Валянцін Бас — 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0