Настаўніца пачатковых класаў з Драгічына Наталля Шварнюк на юбілейнай перадачы «Поле цудаў» (праграме — 30 гадоў) выйграла аўтамабіль, паведамляе газета «Заря». Праграму паказалі па ТБ у пятніцу.
Наталля на фота справа, zarya.by
Наталля ўдзельнічала ў праграме ў нацыянальным беларускім касцюме. Паколькі яна нарадзілася і вырасла ў Драгічынскім раёне, які вядомы вырошчваннем ягадных культур, выкладчыца прывезла на шоу клубніцы.
Таксама разам са сваёй групай падтрымкі — ансамблем народнай песні «Зараначка» Наталля прыгатавала дранікі, калдуны і іншыя стравы беларускай кухні. У падарунак ад кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі жанчына прэзентавала сыры.
Не менш прыемным сюрпрызам для вядучага стаў уласны верш.
zarya.by
Наталля выйграла ў другой тройцы і фінале. На заробленыя балы яна выбрала падарункі: набор для зімовай рыбалкі, ноўтбук, камплект пасцелі, набор бытавой тэхнікі, які складаецца з трынаццаці прадметаў (халадзільніка, тэлевізара, мікрахвалевай печы, кававаркі, параваркі, хлебапечкі, кулера і інш.). А затым вырашылася на супергульню і выйграла аўтамабіль Lada.
У суперфінале трэба было адгадаць наступнае слова: як у старажытнай Русі называлі імяніны цара? Наталля сярод літар адгадала літару «т», а затым і ўсё слова — Тезоименитство.
zarya.by
Але перш чым патрапіць за барабан на «Поле цудаў», нягледзячы на папярэднюю падрыхтоўку, звязаную з медыцынскімі аналізамі, прыезд у Маскву стаў некаторым выпрабаваннем. На беларуска-расійскай мяжы Наталлі і яе камандзе прыйшлося каля васьмі гадзін затрымацца. Была дадатковая праверка службы бяспекі. Кропку ў гэтым пытанні паставіла беларускае пасольства.





