19:01
18:33
Частка пратэстоўцаў сёння ўсё ж, нягледзячы на брутальныя дзеянні сілавікоў, дайшла да Курапат. Фота — Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.
18:16
Фота сённяшняга супрацьстаянна пратэстоўцаў і сілавікоў на падыходзе да Курапат. Фота — Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.
17:43
Вось такі бел-чырвона-белы жывы калідор утварылі людзі, якія прыйшлі сёння ў Курапаты.
17:33
Так выглядаў затор і дэсант сілавікоў на Лагойскім тракце непадалёк ад урочышча Курапаты. Фоты Tut.by.
17:29
Людзі ўсё яшчэ ідуць у Курапаты. Падымаюцца да асноўнага мемарыяла праз жывы калідор, які пратэстоўцы ўтварылі абапал сцежкі, стаўшы плячом да пляча і ўзняўшы нацыянальныя сцягі.
Наверсе, ля цэнтральнага мемарыяла, спяваюць песні, гучалі і «Муры».
Бачна, што многія ў Курапатах упершыню.
Шмат людзей усё яшчэ ля «Экспабела», недалёка ад Курапатаў.
17:12
Сёння затрымалі трох журналістаў газеты «Новы Час»:
Дзмітрый Дзмітрыеў моцна збіты, знаходзіцца ў Партызанскім РУУС. Аляксандр Зяньковіч, Яна Трусіла — у Кастрычніцкім РУУС.
Таксама збіты журналіст «Белсата» Зміцер Солтан, ён у Кастрычніцкім РУУС. У яго забралі камеру і тэлефон. Афармляюць пратакол.
16:54
16:52
Тысячы людзей прарваліся да Курапат, нягледзячы на шматлікія перашкоды на шляху. Людзі нясуць кветкі, запальваюць свечкі, ідуць ад крыжа да крыжа.
16:41
Проста цяпер у Курапатах сотні людзей. Асобныя калоны яшчэ толькі падыходзяць, зараз шмат дэманстрантаў ля «Экспабела».
Калі сілавікі перакрылі праход да Курапат па Мірашнічэнкі праз МКАД, людзі проста пайшлі ва ўрочышча полем.
16:35
16:20
У раёне МКАД — Мірашнічэнкі сілавікі ўжылі супраць дэманстрантаў святлошумавую гранату, таксама чуюцца стрэлы.
16:15
16:10
16:02
Асноўная калона дэманстрантаў проста зараз заняла Карбышава і рухаецца ў бок Курапатаў.
15:56
Tut.by
Tut.by
Tut.by
15:54
Усе станцыі метро адкрытыя.
15:50
На Лагойскім тракце сілавікі ўзарвалі адну святлошумавую гранату, перадаюць чытачы. Быў бачны дым. Аўтамабілісты зацята сігналяць.
15:42
Патокі людзей на Каліноўскага, Цікоцкага, Кедышкі, праспекце каля метро «Усход».
15:35
Асноўная частка калоны «Усход» перамясцілася з Каліноўскага на Кедышкі. Жыхары мікрараёна трымаюць дзверы пад'ездаў адчыненымі.
15:32
На Каліноўскага ля храма Усіх святых групіруюцца сілавікі, чуўся стрэл з помпавага ружжа. Перад гэтым людзі суправаджалі іх з паднятымі рукамі і скандаваннем: «Ён вас кіне!»
Сюды таксама пад’ехаў вадамёт.
15:30
Дэманстранты абыходзяць АМАП на рагу Каліноўскага і Кедышкі. Сілавікі ўжылі святлошумавыя сродкі, гэта не застрашыла людзей. Дэманстранты абыходзяць АМАП на рагу Каліноўскага і Кедышкі. Сілавікі ўжылі святлошумавыя сродкі, гэта не застрашыла людзей.
15:24
Новы налёт на дэманстрантаў на рагу Кедышкі і Каліноўскага.
15:23
На Каліноўскага прыбылі аўтазакі, высадзіліся сілавікі. Хвост калоны адразу перамясціўся ў двары. Многія адышлі ў бок Сляпянскай воднай сістэмы. Аўтамабілісты спрабуюць заблакаваць рух аўтазакаў. Дэманстрантаў тут дзясяткі тысяч.
15:12
Дэманстранты не змяшчаюцца на тратуарах. Выйшлі на праезную частку вуліцы Каліноўскага. Масавая падтрымка аўтамабілістаў і з дамоў.
15:10
Ужо дзясяткі і дзясяткі тысяч дэманстрантаў на Каліноўскага і праспекце Незалежнасці ад павароту на Каліноўскага да раёна метро «Маскоўская».
15:05
Tut.by
Tut.by
Tut.by
Tut.by
15:01
Галава асноўнай калоны дэманстрантаў зараз ля скрыжавання з вуліцай Каліноўскага ля метро «Усход». Хвост — ля метро «Маскоўская». Калона нераўнамерная, людзі ідуць групкамі. Агулам у шэсці ўжо бярэ ўдзел каля 20 тысяч дэманстрантаў.
14:55
Калона аўтазакаў перамясцілася на Кедышкі з праспекта Незалежнасці, людзі разышліся па дварах. У той жа час вялікая калона сфарміравалася ля Усхода.
14:50
14:44
Каля 10 тысяч дэманстрантаў сабралася між праспектам Незалежнасці і вуліцай Кедышкі проці метро «Усход». Калона сфарміравалася на вуліцы Кедышкі. З Філімонава да іх пад'ехала калона бусаў.
14:42
Вялікія групы людзей працягваюць рух па праспекце Незалежнасці. Зараз яны праходзяць скрыжаванне з вуліцай Філімонава. Ідуць па тратуарах ранейшым маршрутам моўчкі і без сцягоў.
14:38
Некалькі тысяч ўдзелнікаў маршу цяпер ідуць па вуліцы Валгаградскай у бок Лагойскага тракту.
14:36
14:35
Частка калоны заблакаваная на ўчастку ад Валгаградскай да БЦ «Аляксандраў пасаж». Калона развярнулася і ідзе да Акадэміі навук. Калоне, што ішла ад Уручча таксама перагарадзілі дарогу.
14:33
З двароў на праспекце Незалежнасці выбягаюць людзі — магчыма, там затрыманні.
Тысячы людзей цяпер ідуць па ходніках. Калона з аўтазакаў і бусаў з АМАП едзе разам з імі па праспекце Незалежнасці. За будынкам Беларусьфільма ізноў стаіць ланцуг АМАП. Калона Маршу спынілася — вырашаюць, што рабіць.
14:32
Па мосце ад Нацбібліятэкі ў бок метро «Маскоўская» выехалі вадамёты.
14:25
Tut.by
За скрыжаваннем з вуліцай Макаёнка дзве калоны дэманстрантаў, якія рухаліся па тратуарах, аб’ядналіся зноў у адну вялікую калону і рушаць далей па праезнай частцы. Сілавікі едуць паволі ззаду.
14:23
Сілавікі сталі ў ланцуг на праспекце, дэманстранты абыходзяць іх па тратуары, скандуюць «Фашысты!». Ззаду калоны дэманстрантаў з бусаў выйшлі, імаверна, супрацоўнікі ГУБАЗіКа, апранутыя па-спартыўнаму з дубінкамі ў руках.
14:21
Ад Макаёнка на праспект пад’ехала 6-7 бусаў, з іх выйшлі спецслужбісты ў чорнай і зялёнай форме. Апошнія трымаюць помпавую зброю. Сілавікі рухаюцца ў бок калоны. Дэманстранты спыніліся каля корпуса БДАТУ і групіруюцца.
14:20
З боку метро «Маскоўская» даносіцца папярэджанне МУС аб парушэнні заканадаўства і хлапкі, падобныя на стрэлы.
14:10
Калона з некалькіх тысяч чалавек рушыла па праспекце Незалежнасці ад Парку Чалюскінцаў у бок Курапат.
Шмат бел-чырвона-белых сцягоў.
Таксама едзе калона бусаў.
14:06
14:05
На бульвары Талбухіна затрымалі журналіста ТАСС Юрыя Шамшура.
— Падышлі амапаўцы, запрасілі ў бусік, адвезлі на Калініна. Я папрасіў патэлефанаваць у рэдакцыю, камандзір з кімсьці звязваўся, высвятляў мае звесткі. У выніку завезлі за «1000 дробязяў», папрасілі прабачэння і адпусцілі, — распавёў Шамшур.
13:52
Сёння сілавікі ездзяць, у тым ліку на мікрааўтобусах з нумарамі таксі. На праспекце Незалежнасці заўважаныя аўтамабілі з жоўтымі нумарамі Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Каля Курапатаў на МКАД ужо стаяць мікрааўтобусы з сілавікамі.
«Радыё Свабода»
13:50
Людзі невялікімі калонамі ідуць па праспекце Незалежнасці да заводу «Луч», і ўжо некалькі сотняў чалавек сабралася на бульвары Талбухіна. Як распавядае адзін мужчына, да яго на бульвары падышлі два паставыя міліцыянты ў форме.
— Я проста сядзеў на лавачцы, піў колу, яны падышлі і кажуць: «Калі вы хочаце правесці гэты вечар дома, вам варта сысці адсюль — на бульвары будуць мерапрыемствы. Калі не хочаце, працягвайце тут сядзець». Тое ж самае яны сказалі і бацькам, якія з дзецьмі збіралі лісце на бульвары, — распавёў мужчына.
13:30
Непасрэдна на абвешчаным шляху меркаванага Маршу супраць тэрору, які мае пайсці ў Курапаты, — толькі машыны ДАІ, паведамляюць карэспандэнты «Наша Ніва». Аднак метро «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская» закрытыя, а ў Мінску, як і кожную нядзелю, назіраецца канцэнтрацыя сілавікоў як у цэнтры, так і ў раёнах вакол маршруту Маршу.
12:45
У 12:40 у «мэтах бяспекі пасажыраў» на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях, паведамляе Мінскі метрапалітэн.
12:20
З праспекта Незалежнасці ў бок вуліцы Валгаградскай павярнулі аўтазакі і мікрааўтобусы. Вялікая калона тэхнікі і вадамёт накіраваліся на вул. Каліноўскага.
Актыўнасці сілавікоў заўважаныя і каля Стэлы на праспекце Пераможцаў.
12:10
З раніцы ў Мінску заўважана спецтэхніка, агароджы на Плошчы Незалежнасці і Кастрычніцкай, а таксама перакрыты ўваход у Парк Чалюскінцаў.
Традыцыйна адключаны мабільны інтэрнэт.





