Сёння ў Гродне пункт збору не абвяшчалі. Каля Савецкай вуліцы і ў цэнтры горада стаяць аўтобусы і аўтазакі з АМАП. Ачэпленая Савецкая плошча, піша «Свабода».
На вуліцы Савецкай частка кавярняў зачынілі дзверы, хоць людзі ўнутры сядзяць. Па самой вуліцы ходзіць шмат «людзей у цывільным» і міліцыянты.
Каля 100 чалавек перасоўваюцца невялікімі групамі і вітаюцца адно з адным «Жыве Беларусь!».





