Ганебныя сцэны адбываліся сёння ў Мінску, дзе дэманстранты на Дзень памяці продкаў Дзяды спрабавалі прайсці ў Курапаты па традыцыі, якой ужо 32 гады.
Вось так палявалі на людзей каля Курапацкага лесу 1 лістапада. Відэа знятае жыхаркай Мінска:
Курапаты — гэта месца пахавання дзясяткаў тысяч ахвяр сталінскага тэрору.
Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо 84-ы дзень. 4 дэманстранты загінулі, больш за 1500 былі параненыя ці моцна збітыя, больш за 16 300 чалавек было затрымана. Завялі амаль 700 крымінальных спраў.
Беларусы пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў і беззаконня, патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі і свабодных выбараў.
Іншыя эпізоды Маршу супраць тэрору 1 лістапада:





