Тысячы чалавек сабраліся на плошчы Незалежнасці, а потым па тратуары прайшлі па праспекце да плошчы Якуба Коласа. Марш пенсіянераў праходзіць ужо ў чацверты раз.
Даішнікі перакрылі рух па праспекце ажно да Акадэміі навук, каб менш аўтамабілістаў гэта бачылі.
Дайшоўшы да плошчы Якуба Коласа, пенсіянеры па-заліхвацку станчылі польку пад мелодыю «Касіў Ясь канюшыну».





