Наталля Дуліна. Фота з тэлеграма
Суд Ленінскага раёна Мінска арыштаваў на 14 сутак звольненую дацэнтку кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлю Дуліну. Справу вяла суддзя Таццяна Шоцік, піша Радыё Свабода.
Наталлі Дулінай інкрымінаваўся артыкул 23.34 — удзел у пікетаванні 26 кастрычніка каля будынка юрыдычнага факультэта.
Наталля ад тлумачэнняў у судзе адмовілася. Ад абаронцы таксама адмовілася.
Наталлю Дуліну затрымалі каля МДЛУ 30 кастрычніка. У гэты дзень каля МДЛУ прайшла акцыя салідарнасці з адлічанымі студэнтамі і звольненымі выкладчыкамі. У ёй узялі ўдзел студэнты, іх бацькі, выкладчыкі і выпускнікі.
Яна актыўна выступала супраць выключэння студэнтаў.
Наталля Дуліна адпрацавала ў МДЛУ 29 гадоў. Універсітэт у знак салідарнасці з калегамі пакінула і прафесар кафедры агульнага мовазнаўства Алена Лукашанец.
«Прыняла рашэнне, што па ўласным жаданні заяву не напішу»: з МДЛУ звальняюць найлепшую італьяністку краіны





