Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 кастрычніка ў сталічнай школе №59 па вул. Лідскай. Тады паведамлялася, што невядомыя пашкодзілі шэсць шыбаў на першым паверсе.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што гэта здзейснілі двое падлеткаў (16 і 17 гадоў), паведамляе прэс-служба МУС.
Пасля біцця шкла падняліся па пажарнай лесвіцы на дах школы, пашкодзілі вентыляцыйную шахту, кандыцыянер і шкло. Усё гэта падлеткі знялі на свой тэлефон.
Прычым яны не вучацца ў гэтай школы. З іх слоў, на выхадку іх падштурхнула «празмернае ўжыванне алкаголю».
Раней падлеткі не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.





