Днём у мінулую пятніцу ў Рэчыцы затрымалі Дзяніса Шыленка. У той дзень ён катаўся на ровары з БЧБ-сцягам, пасля чаго яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС, паведамляе Рэчыца-info.
На мужчыну склалі два пратаколы па артыкуле 23.34 за адзіночны пікет.
Да суда Дзяніс змешчаны ў РАУС Рэчыцы.





