У Мінску затрымалі 21-гадовага адміністратара Telegram-чата «Мінск. Перакрыццё дарог», паведамляе МУС.
Малады чалавек у створаным ім чаце абмяркоўваў арганізацыю перакрыцця дарог у сталіцы.
У чаце было каля 2 тысяч чалавек.
Падазраваны прызнаўся, што галоўнай мэтай чата была поўная блакіроўка транспартнага патоку ў Мінску.
Завялі крымінальную справу за арганізацыю дзеянняў асоб, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула за сабой парушэнне працы транспарту, і ўпраўленне імі. Хлопец знаходзіцца пад вартай.





